Фота Юліі Дарашкевіч.
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслаў Раманчук спадзяецца атрымаць у першым туры прэзідэнцкіх выбараў 30–35% галасоў выбаршчыкаў. Пра гэта ён заявіў 21 верасня напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле слоў Раманчука, у яго каманды ўжо распрацаваны план інфармацыйнай кампаніі. «
Ён адзначыў, што ўжо цяпер ідзе падрыхтоўка агітацыйных відэаролікаў, якія будуць размешчаны на розных сайтах.
«Акрамя таго, падчас сустрэч у кангрэсе ЗША я выказаўся ў падтрымку незалежнага тэлеканала „Белсат“, каб ператварыць гэты канал у сапраўдную крыніцу міжнароднай інфармацыі для Беларусі. Каб яго падтрымлівалі не толькі польскае Міністэрства замежных спраў і шведы з літоўцамі, але і каб еўрапейскія структуры і Злучаныя Штаты таксама далучыліся да падтрымкі канала», — заявіў Раманчук.
Паводле яго слоў, «Белсат» ужо мае аўдыторыю ў паўмільёна гледачоў і можа гэтую базу пашырыць.
«Вельмі добра, што з’явілася магчымасць працаваць і мець доступ да расійскіх СМІ.
І мы будзем па максімуму выкарыстоўваць гэтую магчымасць, каб праз расійскае тэлебачанне, праз расійскія друкаваныя СМІ, праз расійскія сайты дайсці да беларускай аўдыторыі», — сказаў Раманчук.
Як заявіў на
Паводле слоў лідара АГП, у выніку такой дзейнасці каманда Яраслава Раманчука спадзяецца выйсці на 70% пазнавальнасці кандыдата, што дазволіць у першым туры атрымаць 30–35% галасоў выбаршчыкаў.





