«На гэты момант ужо прададзена 12.000 білетаў і абанементаў на гульню з „Ак Барсам“, якая пачнецца сёння ў 19.00.
Дакладна можна казаць, што мінімум 14.000 гледачоў убачаць гульню паміж лідарам рэгулярнага чэмпіянату КХЛ на гэты момант і двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына», — паведамляе
У сувязі з плануемым рэкордам наведвальнасці «Дынама» просіць балельшчыкаў прыходзіць загадзя, каб «своечасова трапіць на трыбуны і пазбегнуць чэргаў на ўваходзе».
Як паведамілі ў аддзеле статыстыкі і аналітыкі
Рэкорд наведвальнасці для мінскага «Дынама» — 11.342 чалавекі на матчы супраць маскоўскага ЦСКА 5 лютага гэтага года.





