Пра гэта паведаміў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук.
Па словах палітыка, у Злучаных Штатах у яго была персанальная сустрэча з кангрэсменам Крыстаферам Смітам, аўтара «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі».
Раманчук: «Сміт сказаў, што калі яму дадуць візу, то ён прыедзе да нас назіральнікам і будзе з намі 19 снежня на плошчы ў 20 гадзін. Ён прывязе з сабой яшчэ 10 кангрэсменаў, якія будуць сачыць за тым, як будзе адбывацца падлік галасоў».





