У Залессі 25 верасня (субота) пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 245-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.

Свята пачнецца ў 11 гадзін у сядзібе кампазітара. Як паведаміла начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражава, выступяць смаргонскія творчыя калектывы. Плануецца, што ў святкаванні прыме ўдзел аркестр Беларускай дзяржаўнай філармоніі «Класік Авангард», які выконвае творы Агінскага. Збіраюцца запрасіць таксама Мінскі абласны драматычны тэатр з Маладзечна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?