Паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Перад настаўнікамі замежнай мовы стаіць задача ў першую чаргу прывіць навучэнцам навыкі іншамоўнай гутаркі.

На ўроках замежнай мовы ва ўсіх школах, гімназіях, ліцэях класы цяпер пераважна падзелены на тры групы — ад 6 да 9 чалавек у кожнай. З 2013 года ў школах будзе ўведзены абавязковы вусны экзамен па замежнай мове.

«Вядома ж, уплыў на якасць выкладання мовы аказвае арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне і падрыхтоўка выкладчыкаў», — адзначыў Казімір Фарыно. Паводле яго слоў, усе пенсіянеры, якія запрашаюцца для выкладання замежных моў у школах, абавязаны прайсці курсы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.

Большасць беларускіх школьнікаў вывучаюць адну замежную мову — англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую або кітайскую. Гімназісты маюць магчымасць вывучыць яшчэ адну мову на факультатыўных занятках. Прадстаўнікі нацыянальных меншасцей могуць дадаткова вывучаць мову сваёй нацыі. У агульнаадукацыйных установах з 3-га па 11-ы клас замежная мова вывучаецца ў аб’ёме трох вучэбных гадзін у тыдзень, у гімназіях — у аб’ёме 5 вучэбных гадзін з 5-га па 9-ы клас, у 10-11-м класах філалагічнага напрамку — 5 вучэбных гадзін, у 10-11-м класах іншых напрамкаў — 4 вучэбных гадзін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?