Там, у Аб’яднаных Арабскіх Эіміратах, з 22 па 24 верасня пройдуць грандыёзныя Дні культуры Беларусі.

Тэатр оперы і балета вязе балет «Рамэа і Джульета». Танцаваць будуць «Харошкі». Іграць — Камерны аркестр Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Таксама ў рамках праграмы Дзён будзе прадстаўлена выстаўка 12 беларускіх сучасных мастакоў (Уладзімір Савіч, Уладзімір Кожух, Сяргей Давідовіч, Васіль Касцючэнка, Алег Скавородка, Віктар Шылко, Аляксандр Грышкевіч, Аляксандр Забаўчык, Генадзь Драздоў, Ягор Батальёнак, Фёдар Ястраб, Дзмітрый Сурыновіч) і фотавыстаўка работ фотамастака Сяргея Плыткевіча «Планета Беларусь».

Усяго ў складзе беларускай дэлегацыі выпраўляецца 188 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?