Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан лічыць, што расейскія імігранты і пасяленцы, якія жывуць на Блізкім Усходзе, з'яўляюцца галоўнай перашкодай для мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне. Як паведамляе журналіст The Foreign Policy Джош Рогін, пра гэта Клінтан заявіў падчас «круглага стала» на канферэнцыі Clinton Global Initiative ў Нью-Ёрку.

Клінтан, у прыватнасці, мяркуе, што расейскамоўнае насельніцтва Ізраіля найменей зацікаўлена ў заключэнні ізраільска-палесцінскай мірнай дамовы. На яго думку, армія абароны Ізраіля, у якой служыць усё большая колькасць расейскамоўнага насельніцтва, імаверна, не адчувае жадання супрацьстаяць ізраільскім пасяленцам у Палестыне.

«Гэта шакуючая праблема. Гэта іншы Ізраіль. 16% ізраільцян гавораць па-расейску», — сказаў экс-прэзідэнт ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?