Казахскі прадпрымальнік Андрэй Віцік прапаноўвае высекчы на адной са скалаў барэльеф з выявай прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева. Па словах прадпрымальніка, яго натхніў амерыканскі мемарыял з выявамі чатырох прэзідэнтаў на гары Рамшор. Аўтары праекту думаюць, што такі барэльеф падыме ўзровень турызму ў Казахстане. Сам спадар Віцік бярэцца прафінансаваць праект, ён ўжо звяртаўся ў абласную адміністрацыю, але там яму пакуль што толькі выказалі падзяку за “актыўную грамадскую пазіцыю”

Паралельна стала вядома, што ў Чымкенце (адміністратыўным цэнтры Паўднёва-Казахстанскай вобласці) плануецца ўсталяваць 12-мятровы пазалочаны помнік Назарбаеву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?