Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі стануць вырашальнымі для вызначэння далейшага развіцця стасункаў Беларусі і Еўрасаюза, заявіў 22 верасня старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек.
У заяве, якую распаўсюдзіла
«Неабходна кіравацца кожнай літарай рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, каб вынікі гэтых выбараў лічыліся справядлівымі і дэмакратычнымі», — лічыць Бузек.
Кіраўнік Еўрапарламента заклікаў беларускія ўлады гарантаваць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў пры рэгістрацыі, фарміраванні выбарчых камісій усіх узроўняў, а таксама гарантаваць надзейнасць датэрміновага галасавання і празрыстасць працэдуры падліку галасоў.
Бузек выказаў занепакоенасць свабодай прэсы ў Беларусі і заклікаў беларускія ўлады забяспечыць роўны доступ кандыдатаў да СМІ, спыніць «пераслед і націск на незалежных журналістаў».
Старшыня Еўрапарламента са шкадаваннем заявіў, што «апошнія выбары ў Беларусі сталі фактычна кпінам з дэмакратыі». «Дэмакратыя так не працуе, гэта не п’еса, якую адрэпетавалі, якой кіруе рэжысёр, а акцёры паўтараюць завучаны тэкст. Дэмакратыя — гэта рэалізацыя і выражэнне свабоднай і незалежнай волі народа», — гаворыцца ў заяве.
Бузек заклікаў дэмакратычныя сілы краіны аб’яднаць намаганні і запэўніў, што дзяржавы ЕС «шчыра падтрымліваюць імкненне беларусаў жыць у свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай краіне».





