22 верасня ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылося адкрыццё выставы «Іван Хруцкі: творчасць у дыялогу культур».

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, выстава арганізавана пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя прымеркавана да святкавання 200-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака, які лічыцца адным з заснавальнікаў рускага нацюрморта.

Паводле прапановы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА гэты юбілей уключаны рашэннем Генеральнай канферэнцыі арганізацыі ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2010–2011 гады.

Выстава будзе працаваць да 27 верасня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?