У сераду ў Брусэлі прайшло лёсаванне Кубка Дэвіса-2011. Першым супернікам зборнай Беларусі ў Еўра-Афрыканскай групе ІІ стала зборная Балгарыі.

Сустрэча пройдзе ў Беларусі з 4 па 6 сакавіка 2011 года.

Нагадаем, што ў матчы 2-га раўнда плей-оф1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны беларусы прайгралі зборнай Славакіі з лікам 1:4. Матч праходзіў у Мінску 17–19 верасня.

Апошні раз у 2-й групе Еўра-Афрыканскай зоны беларускія тэнісісты выступалі ў 1998 г.

У 1999–2003 гадах яны гулялі ў першай групе ЕАЗ, у 2004–2007 гадах — у Сусветнай групе, у 2008–2010-х — ізноў у першай групе ЕАЗ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?