Лукашэнка назваў чыноўнікаў «утрыманцамі». «Уся краіна ў такім стане!», - адказалі яму.

Дыялог беларускага кіраўніка са старшынём Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам паказаў 21 верасня на ўсю Беларусь тэлеканал СТВ. Вытрымкі з гутаркі прыводзіць блогер malishevsky.

Лукашэнка: Ты мне скажы пра прыбытак, рэнтабельнасць, грошы.

Губернатар: …У сельскай гаспадарцы рэнтабельнасць 7,6%. З датацыямі. Калі б без датацыяў, было б мінус 7,6%.

Лукашэнка: Карацей, ты працуеш стратна ў сельскай гаспадарцы, і калі б не дзяржава…

Губернатар: …натуральна.

Лукашэнка: …была б труба. Так я разумею? Значыць ты – утрыманец!

Губернатар: Уся краіна ў такім стане!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?