Сярод тых, хто падаў дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК — санітарка. У Цэнтрвыбаркам пададзеныя чатыры заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў.
Апроч Віктара Цярэшчанкі і Уладзіміра Някляева, дакумэнты таксама падалі прадпрымальнік Уладзімер Правальскі і санітарка Натальля Старыкава.
***
Спадарыня Старыкава — санітарка санаторыя "Чонкі", пражывае ў аднайменным пасёлку Гомельскай вобласьці. Наталля нарадзілася ў 1965 годзе. У складзе ініцыятыўнай групы спадарыні Старыкавай 30 чалавек. Але выбарчае заканадаўства забараняе мець групу, меншую за 100 чалавек. Таму праўдападобна, што ёй адмовяць у рэгістрацыі.
Спадар Правальскі — бізнэсовец зь Віцебску. Нарадзіўся ў 1959 годзе. У ягонай групе — 202 чалавекі.





