studentsurvise.com

studentsurvise.com

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 24—26 верасня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°C, на тарфяніках Гомельскай вобласці слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°C,

днём плюс 16—22°C.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С,

днём плюс 17—19°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём 26 верасня па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, днём месцамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°С,

днём плюс 17—23°С.

У Мінску 25 верасня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёвы 4—9, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С,

днём плюс 19—21°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?