Варшаўская пракуратура мае намер яшчэ раз запатрабаваць арышту Ахмеда Закаева, экстрадыцыі якога дамагаецца Расея.

Прадстаўніца Варшаўскай пракуратуры Моніка Левандовска заявіла, што пасьля дэталёвага азнаямленьня з вэрдыктам суду аб вызваленьні Закаева, пракуратура вырашыла яго абскардзіць. У пятніцу адпаведныя дакумэнты будуць перададзеныя ў апэляцыйны суд.

Прадстаўнік аднаго зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў у Польшчы Адам Бароўскі назваў такое рашэньне пракуратуры палітычным і зазначыў, што Закаеў зусім не зьбіраўся хавацца ад польскага правасудзьдзя.

Ахмед Закаеў быў затрыманы ў Варшаве 17 верасьня. У гэты ж дзень паводле рашэньня суду Закаеў быў затрыманы і ўзяў удзел ва Ўсясьветным кангрэсе чачэнскага народу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?