У чацвер яшчэ два патэнцыйныя кандыдаты падалі дакументы для рэгістрацыі ў ЦВК. Імі сталі кіраўнік сектару знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага плодагароднінага камбінату Сяргей Рыжоў і намеснік старшыні партыі «зялёных» Юры Глушакоў.
У абодвух невялікія ініцыятыўныя групы. У Рыжова — 112, у Глушакова — 243 чалавекі. Гэта відавочна мала для таго, каб сабраць сто тысяч подпісаў.
Агулам дакументы падало ўжо сем чалавек. Раней гэта зрабілі эканаміст Віктар Цярэшчанка, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, санітарка Наталля Старыкава і прадпрымальнік Уладзімір Правальскі.
Заўтра апошні дзень прыёму для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.





