Мінскае «Дынама» пацярпела на сваёй пляцоўцы буйную паразу ад ніжнякамскага «Нафтахіміка», які трэніруе былы галоўны трэнер беларускай зборнай Уладзімір Крыкуноў — 1:6. Серыя з пяці перамогаў спыненая балючым шчаўчком па носе.
Пасля першага перыяда лік быў 0:2, і галоўны трэнер беларускага клуба Марэк Сікора памяняў у варотах Мезіна на Міку Оксу (гэта ягоны дэбют у КХЛ).
Але за 10 хвілн Окса, дакладней за няпоўныя чатыры хвіліны, прапусціў тры шайбы — 0:5. Праз дзве хвіліны беларусы закінулі адну шайбу ў адказ (Стась),
а потым 1 хвіліну 50 секундаў гулялі пяць на тры, але нічога зрабіць не змаглі.
На
1:6, і заўзятары сталі пакрысе пакідаць трыбуны.
Потым зноў беларусы гулялі пяць на тры, але так і не здолелі рэалізаваць шанец.
Нагадаем, што дагэтуль пасля стартавай паразы ад «Тарпеда» у нашых хакеістаў былі пяць перамогаў запар, прычым тры на выездзе, а затым дома над двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына «Ак Барсам».
***
Сёння на матчы прысутнічалі 11 929 заўзятараў. 21 верасня на матчы з «Ак Барсам» быў аншлаг і быў пабіты рэкорд па наведвальнасці ў КХЛ. За матчам назіраў 15 531 заўзятар.
Нягледзячы на паразу, «Дынама» засталося лідэрам Лігі і канферэнцыі «Захад», бо «Дынама» Рыга - адзіная каманда, што магла дагнаць беларускі клуб - прайграла на сваёй пляцоўцы «Аўтамабілісту» — 1:2.
Канферэнцыя Захад:
Дынама Мінск — 14 (7 гульняў, пяць перамогаў (адна у овертайме), дзве паразы, розніца шайбаў 23–19), АХК Дынама — 13 (6), Тарпеда — 12 (6), Лакаматыў, Дынама Рыга — 11 (6), СКА — 10 (8), Северсталь, Атлант — 9 (6),ЦСКА — 8 (6), Спартак — 7 (7), Віцязь — 3 (6).
У канферэнцыі Усход: «Сібір», «Ак Барс» і «Салават Юлаеў» маюць па 12 пунктаў.
***
На пасляматчавай
Марэк Сікора: (Дынама): «Хачу павіншаваць калегу з перамогай. Першыя 10 хвілін „Нафтахімік“ баяўся, думаў, што гуляе з чэмпіёнам Расіі (усміхаецца). потым мы прапусцілі два галы, потым — яшчэ тры. У трэцім перыядзе мы маглі забіць, мелі пару момантаў. Шкада заўзятараў.
Каманда сёння была мёртвая.(…) Былі кепскія прадчуванні перад гульнёй. Я ўжо баяўся гульні з „Ак Барсам“. Я не ведаю, ці можна казаць, што гэта наступствы паездкі? Мне цяжка казаць, гэта асабістыя праблемы гульцоў. Я ж душу не бачу. Заўтра будзем пра гэта гаварыць з камандай».
(Пра наступную гульню з «Аўтамабілістам») Гэта для мяне важная гульня, бо гэта будзе матч пасля сённяшняй паразы і перад выездам у турнэ. Я не гляджу на «Аўтамабіліст» як на былую каманду. Многа новых гульцоў прыйшло».
***
Статыстыка матча
0:1 — 13:36 — Б’ёрн Мелін (Даніэль Фернхольм, Мартэн
0:2 — 17:51 — Дзмітрый Макараў (Максім Пястушка)
0:3 — 25:02 — Якуцэня (
0:4 — 25:25 — Андрэй Іваноў (у большасці)
0:5 — 28:53 Рэнат Мамашаў (Андрэй Іваноў, Аляксей Сімакоў — у большасці)
1:5 — 31:55 — Дзмітрый Мялешка (Андрэй Стась)
1:6 — 46:42 — Аляксей Сімакоў (буліт).
Лік па перыядах: 0:2, 1:3, 0:1.
Штраф: 12–12.
Колькасць заўзятараў: 11 929.
Найлепшыя гульцы матча: Сяргей Дзямагін (Дынама), варатар Іван Касуцін (Нафтахімік).
Склад «Дынама»: Мезін (Окса, 20:01); Мойжыш — Падградскі, Глазачоў — Штумпел (к) — Спірыдонаў; Корабаў, Петрашак, Неміроўскі — Плат — Кулакоў; Касцючонак, Антонаў, Мялешка — А.Стась — Дзямагін; Качаткоў — С.Варламаў — Міхалёў.
***
Гол+пас пасля 7 гульняў
Спірыдонаў — 7 (3+4), Неміроўскі — 6 (0+6), Плат — 5 (4+1), Штумпел, Глазачаў — 5 (2+3), Дзямагін — 4 (4+0), Дзямагін — 4 (4+0), Кулакоў — 4 (3+1), Падградскі — 4 (1+3), Мялешка - 3 (2+1), Стась - 3 (1+2), Міхалёў, Антонаў — 2 (1+1), Варламаў — 2 (0+2), Петрашак — 1 (1+0), Касцючонак, Мойжыш — 1 (0+1).
***
Наступны матч «Дынама» правядзе ў суботу, 25 верасня, супраць «Аўтамабіліста» (Екацярынбург),менавіта гэту каманду трэніраваў сённяшні коўч «Дынама» Марэк Сікора.
Пачатак матча, а





