Следам за Саннікавым сёння дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы неабходных дакументаў для вылучэння ў кандыдаты ў прэзідэнты падаў лідэр саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч.

Яго ініцыятыўная група налічвае 1 778 чалавек, кіраваць ёю будзе Юрась Меляшкевіч.

Адзінае пытанне, якое задалі Міхалевічу: «Ці пражываў ён апошнія 10 гадоў на тэрыторыі Беларусі?». Палітык упэўнена адказаў: «Так».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?