Цікава, як паспеў падаць на рэгістрацыю Аляксандр Лукашэнка?
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі выйшаў з будынку ЦВК дзесьці а 16:45. «Хадэк» пацікавіўся ў сяброў камісіі, ці падаваў дакументы Лукашэнка? Не, адказалі падначаленыя Ярмошынай.
Следам за Рымашэўскім, без усялякай паўзы, пайшоў Мікола Статкевіч, потым Іван Кулікоў і Пятро Барысаў. Уся гэтая чарга кандыдатаў утварылася дзесьці да 17:30.
І ў гэты час сам Лукашэнка ці Радзькоў ну ніяк не маглі незаўважна для журналістаў прашмыгнуць у будынак ЦВК. А што мы бачым на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА? Што па стане на 17:05 дакументы за Лукашэнку былі ўжо пададзеныя.
Нават калі апусціць той момант, што кандыдат мусіць асабіста падаваць дакументы, то ніхто не бачыў нават Радзькова!
Хіба што кіраўнік краіны для падачы спісаў ініцыятыўнай групы выкарыстаў галубіную пошту. Толькі гэтым можна патлумачыць нябачнасць яго ініцыятыўнай групы.





