Паўабаронца наваполацкага «Нафтана» Філіп Рудзік аштрафаваны на 10 базавых велічынь (350 тыс. рублёў) «за выказаную непавагу ў адносінах да гледачоў»
11 верасня падчас матчу
Акрамя таго, «парушэнне, дапушчанае інспектарам матчу БАТЭ (Барысаў) — „Нафтан“ (Наваполацк) Ясінскім Б.М. і рэзервовым суддзёй матчу Мартынавым А.Ю., у выглядзе невыканання тэрмінаў падачы рапартаў аб паводзінах футбаліста каманды „Нафтан“ (Наваполацк) Філіпа Рудзіка, будзе разгледжана на пасяджэнні судзейскага камітэта БФФ».
Непавага ў адносінах да гледачоў выявілася ў тым, што Рудзік паказаў аголены зад фанатам, якія яго асвісталі.





