Дзяржаўнае аб’яднанне «Гомельмясамалпрам» упершыню правядзе абласное свята «Мяса-малочная краіна». Мерапрыемства адбудзецца 2 кастрычніка ў абласным цэнтры на плошчы Паўстання, паведамілі БелаПАН у аб’яднанні.

Свята пройдзе пад знакам прапаганды здаровага спосабу жыцця. У прыватнасці, ахвотныя змогуць абмяняць цыгарэты на малочныя прадукты. Курс абмену вытворцы вызначаць самастойна.

У праграме свята — выстава-кірмаш па продажы мяса-малочнай прадукцыі, дэгустацыі. Пройдуць конкурсы «Каўбасны марафон» і «Малочныя вусы» — па паяданні вараных сасісак і піцці малака на хуткасць. Пераможцы будуць узнагароджаны прызамі.

Вечарам будзе арганізавана маладзёжная праграма — конкурсы, дыскатэка, выступленне гурту «Городская тоска» і мясцовых маладзёжных калектываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?