Працэдура дэкларавання даходаў прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта на выбарах гэтага года спрасцілася, паведаміла 28 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, на мінулых выбарах прэтэндэнт павінен быў дэклараваць даходы ўсіх блізкіх сваякоў, у тым ліку тых, якія жывуць асобна. "Цяпер, як і любы дзяржслужачы, прэтэндэнт будзе падаваць дэкларацыю аб даходах сваёй жонкі, а таксама паўналетніх членаў сям'і, калі яны пражываюць з ім", — сказала Ярмошына.

Яна паведаміла, што на Цэнтрвыбаркам ускладзены абавязак устанаўліваць, якія парушэнні пры падачы дэкларацыі з'яўляюцца істотнымі, а якія не.

"Калі прэтэндэнт у дэкларацыі памылкова ўкажа аб'ём сваіх даходаў і гэтая памылка складзе менш за 20% яго гадавога даходу, то парушэнне будзе прызнана неістотным для яго рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты", — заявіла Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?