Паводле аператыўных дадзеных, у Беларусі ў студзені-жніўні гэтага года зарэгістравана звыш 49,7 тыс. шлюбаў,

паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камітэце. Лік новых сямейных саюзаў зменшыўся ў параўнанні са студзенем-жніўнем2009-га на 4,3%.

За восем месяцаў 2010 года на 1 000 жыхароў краінаў прыпадала 7,9 шлюбаў (за аналагічны перыяд мінулага года гэты паказчык быў 8,2).

У

Беларусі ўзрастае колькасць разводаў.

У студзені-жніўні гэтага года скасавана звыш 22,8 тыс. шлюбаў — разводаў стала больш на 2,8% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Паказчык разводаў некалькі падвысіўся: з 3,5 на 1000 жыхароў у студзені-жніўні 2009 года да 3,6 у студзені-жніўні2010-га.

Паводле статыстычных дадзеных, пагоршыўся суадносіны рэгіструемых і скасаваных шлюбаў: за восем месяцаў гэтага года на 1000 шлюбаў прыпадала 459 разводаў, за аналагічны перыяд мінулага года — 427.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?