Зборная Беларусі прайграла другі матч 2-га этапа па чэмпіянаце свету па баскетболе сярод жанчын, што праходзіць у Чэхіі.

У аўторак, 28 верасня, беларускі прайгралі зборнай ЗША з розніцай у 46 пунктаў — з лікам 61:107 (11:37, 17:21, 16:27, 17:22).

Нягледзячы на буйную паразу сённяшні матч не меў вялікага значэння для нашай каманды, бо самую важную гульню другога этапа падапечныя Анатоля Буяльскага правядуць у сераду супраць зборнай Грэцыі.

Пачатак сустрэчы ў 16:30. Пераможца гэтай гульні і трапіць у чвэрцьфінал.

Турнірнае становішча ў групе «E»: Аўстралія, ЗША — 10 пунктаў (5 матчаў), Францыя — 8 (5), Грэцыя — 7, Беларусь — 7 (5), Канада — 6 (5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?