Ілюстрацыйнае фота, postimees.ee
Справа на падставе ч. 3 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (згвалтаванне яўна малалетняй) распачата следчым аддзелам пракуратуры Мінска ў дачыненні да27-гадовага жыхара сталіцы. Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, злачынства было ўчынена вечарам 27 верасня ў кватэры ў Маскоўскім раёне.
Санкцыя ч. 3 арт. 166 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.
У гарадской пракуратуры звярнулі ўвагу на тое, што такое злачынства не першае ў горадзе, і заклікалі бацькоў быць больш уважлівымі да сваіх дзяцей і больш узважана падыходзіць да выбару знаёмых.
Нагадаем, у лютым гэтага года судом Фрунзенскага раёна Мінска да 14 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне малалетняй і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да яўна малалетняй быў асуджаны