У Вілейскую раённую камісію па выбарах прэзідэнта ўключылі прадстаўніка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Малярчука.

Уладзімір Малярчук.

Уладзімір Малярчук.

Як паведамляе сайт vialejka.org, за апазіцыйнага палітыка выступіў старшыня Вілейскага райвыканкама Яўген Сініла. «У нас адкрытыя выбары. Нам няма чаго баяцца. Я асабіста буду галасаваць, каб гэты чалавек быў у камісіі».

З трынаццаці членаў камісіі Уладзімір Малярчук з’яўляецца адзіным прадстаўніком ад апазіцыі. Разам з тым не была задаволена заява на ўключэнне ў яе склад сябра партыі БНФ Івана Бугая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?