Польшча ў 2011 годзе можа легалізаваць замежнікаў, якія нелегальна знаходзяцца на яе тэрыторыі. Пра гэта УНИАН паведаміў прадстаўнік групы стратэгічных дарадцаў кіраўніка польскага ўрада Мацей Душчык.

Ён адзначыў, што палажэнне пра легалізацыю можа быць уключанае ў новы закон пра замежнікаў, які, хутчэй за ўсё, будзе прыняты ў наступным годзе. Што праўда, польская ўлада яшчэ не вызначыла механізмы легалізацыі.

Дарэчы, колькасць нелегалаў у 38-мільённай Польшчы складае ад 50 да 300 тысяч чалавек. Па звестках саміх эмігрантаў, у Польшчы нелегальна могуць жыць і працаваць каля 500 тысяч замежнікаў. 80% з іх — грамадзяне Ўкраіны. Другое месца займаюць расіяне (каля 13 тыс.), за імі ідуць беларусы і в’етнамцы (амаль па 8 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?