У Іспаніі сёння праходзіць агульны страйк, аб’яўлены прафсаюзамі на знак пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўрада. У гарадах пройдуць шэсці і мітынгі.
Беспасярэдняй прычынаю для страйку сталі рашэнне ўрада скараціць дапамогі пры звальненнях, а таксама рыхтаваная рэформа сістэмы сацыяльнага страхавання, якая прадугледжвае павелічэнне пенсійнага веку з 65 да 67 гадоў і скарачэнне памераў пенсій.