Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і старшыня гэтай арганізацыі Аляксей Янукевіч знаходзяцца сёння ў Варшаве.
У Польшчы яны правялі сустрэчу з лідэрам партыі «Права і справядлівасць» Яраславам Качынскім. Было падпісана шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж партыямі.
Аляксей Янукевіч кажа, што гэтая сустрэча выклікала вялікі інтарэс з боку польскіх журналістаў.
Сам жа сп.Качынскі пазычыў Партыі БНФ поспехаў на прэзідэнцкіх выбарах.





