Сёння стартуе новы этап выбарчай кампаніі — збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Ён будзе доўжыцца па 29 кастрычніка ўключна.
На сустрэчы з журналістамі 28 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што «для збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты ствараюцца максімальна зручныя ўмовы».
«З гонарам магу сказаць, што рашэнні выканкамаў, якія ўвялі шмат абмежаванняў па месцах для збору подпісаў, перагледжаныя альбо пераглядаюцца», — падкрэсліла Ярмошына.
Яна запэўніла, што абмежаванні пры зборы подпісаў будуць мінімальнымі. У прыватнасці, паводле слоў кіраўніка ЦВК, збор подпісаў дазволены ў падземных пераходах, каля будынкаў вакзалаў, базараў, гандлёвых цэнтраў.
У Мінску абмежаванні будуць устаноўленыя на трох плошчах — Кастрычніцкай, Незалежнасці і Перамогі. Нельга будзе збіраць подпісы на адлегласці бліжэй за 200 метраў ад будынкаў Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета міністраў і тэлерадыёцэнтра, а таксама 50 метраў ад будынкаў, дзе размяшчаюцца іншыя органы ўлады (пракуратура, суды і г.д.).
Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты ініцыятыўнай групе неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў у яго падтрымку.
Збіраць подпісы будуць 17 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы:
—
— лідара
— першага намесніка старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юрыя Глушакова (244);
— беспрацоўнага Сяргея Іванова (129);
— намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва (1.306);
— загадчыка лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Івана Кулікова (107);
— дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі (8.403);
— старшыні аргкамітэта па стварэнні саюза «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча (1.795);
— лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева (3.271);
— індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска Уладзіміра Правальскага (187);
— сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага (1.700);
— намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука (1.465);
— начальніка сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» Сяргея Рыжова (123);
— лідара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава (2.003);
— лідара аргкамітэта па стварэнні Беларускай
— старшыні рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктара Цярэшчанкі (1.301);
— дырэктара ТДА «Трывіум» Дзмітрыя Уса (1.354).
Практычна ўсе прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта заявілі, што іх ініцыятыўныя групы ў стане сабраць неабходную колькасць подпісаў.
Паводле меркавання палітолагаў, найбольшыя шанцы сабраць 100 тысяч подпісаў у тых прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта, чые ініцыятыўныя групы налічваюць больш за 1,5 тысячы чалавек.





