Махляры могуць маскiравацца пад зборшчыкаў подпiсаў за патэнцыяльных кандыдатаў у прэзiдэнты. Пра гэта паведамiлi ў МУС Беларусi.

Кампанiя стартавала 30 верасня. Некаторыя махляры напэўна гэтым скарыстаюцца i ў блiжэйшы час пачнуць хадзiць па кватэрах пад выглядам членаў iнiцыятыўнай групы таго цi iншага прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзiдэнцкую пасаду. Яны будуць старацца ўцерцiся ў давер’е да грамадзян i, адцягваючы ўвагу, паспрабуюць выкрасцi грошы або каштоўныя рэчы. Штосьцi такое адбывалася ў некаторых рэгiёнах краiны ў ходзе нядаўняга перапiсу насельнiцтва. Такiя злачынствы характэрныя не толькi для сталiцы, але таксама сельскай мясцовасцi. І каб не стаць ахвярай «акцёраў», неабходна патрабаваць у iх адпаведныя дакументы. У МУС растлумачылi, што ў кожнага члена iнiцыятыўнай групы пры сабе павiнен быць дакумент, якi засведчвае асобу, i пасведчанне, выдадзенае Цэнтрвыбаркамам Беларусi. Таксама, як раней паведамляла старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына журналiстам, для яшчэ большай празрыстасцi выбарчай кампанii на сайце Цэнтрвыбаркама будуць апублiкаваны спiсы членаў iнiцыятыўных груп.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?