17 чалавек былі параненыя пры выбуху ў дагестанскім горадзе Каспійск. Усе пацярпелыя — супрацоўнікі міліцыі.

Магутнасць выбуховага прыстасавання склала 200 грамаў у тратылавым эквіваленце. Выбух здарыўся ў сераду ўвечары на трасе з Каспійска на аэрадром, недалёка ад стаянкі патрульнага аўтамабіля.

Раней у сераду ў выніку вайсковых спэцаперацый у Махачкале і Каспійску былі забітыя 15 баевікоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?