Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Анатоль Буяльскі пракаментаваў перамогу сваіх падапечных над зборнай Грэцыі (74:70) і выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

«Вядома, вельмі задаволены. Груз адказнасці пераважаў. Але, да гонару каманды, сабраліся з сіламі і нервамі. За 9-12-я месцы зусім не хацелася гуляць.

Наталлі Марчанка фактычна ў адзіночку прыйшлося выцягваць ўвесь матч. Тарасава, на жаль, расчароўвае. У выніку дапускаем вельмі шмат стратаў. Добра, што сёння кампенсавалі гэта падборам і нядрэнным адсоткам траплянняў.

Унутранае напружанне зашкальвала. Прычым, не толькі ў гульцоў. У мамы Сныцінай наогул, здаецца, здарылася істэрыка. Былі праблемы і са здароўем. У Верамеенка перад матчам захварэў жывот, Марчанка ўчора пакутвала на тэмпературу… Але справіліся і ідзем далей.

Спадзяюся, лепшы матч зборнай наперадзе. У эмацыйным плане, лічу, дарога ў плэй-оф у Чэхіі ўсё ж такі лягчэйшая, чым на леташнім чэмпіянаце Еўропы. Тут мы выжылі ў групе смерці», — прыводзіць словы Буяльскага «Спортивная панорама».

Нагадаем, што ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету па баскетболе ў пятніцу, 1 кастрычніка, зборная Беларусі згуляе са зборнай Расіі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна