Беларусь разлічвае ў найбліжэйшы час падпісаць міжурадавае пагадненне аб арганізацыі транспартнага (аўтамабільнага) кантролю на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.
Пра гэта паведаміў 29 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення стратэгічнага развіцця, каардынацыі і інвеставання транспартных сістэм Міністэрства транспарту і камунікацый Павел Бажанаў.

Ён адзначыў, што ў міжнароднай выставе «Транспарт і лагістыка» і Беларускім транспартным кангрэсе, якія пройдуць у Мінску на наступным тыдні, чакаецца ўдзел міністра транспарту Расіі Ігара Лявіціна. Плануецца, што разам са сваім беларускім калегам ён абмяркуе пытанні, звязаныя з названым пагадненнем.

«Мы спадзяемся, што ў найбліжэйшы час усе фармальнасці будуць выкананы», — адзначыў Бажанаў.

Як паведамлялася раней, праект беларуска-расійскага пагаднення аб ажыццяўленні транспартнага кантролю прадугледжвае, што бакі будуць ажыццяўляць на сваіх участках знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ўзгодненыя кантрольныя функцыі ў дачыненні да транспарту, якія ўязджае на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы і пакідае яе. Пры гэтым плануецца, што на агульнай мяжы дзвюх краін гэтыя функцыі ажыццяўляцца не будуць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?