Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе «пераабуць» аўтамабілі ў зімовую гуму ў бліжэйшы час.

Усё гэта звязана з пахаладаннем. Усім кіроўцам у ДАІ парэкамендавалі праверыць, наколькі машына гатовая да халоднага сезона. Неабходна не толькі замяніць летнюю гуму на зімовую, але і праверыць спраўнасць тармазоў, фар, шклоачышчальнікаў, прылады абагравання і абдзімання шкла.

Акрамя таго, ДАІ раіць выбіраць больш стрыманы стыль кіравання на вільготнай і заледзянелай дарозе, пазбягаць выезду на паласу сустрэчнага руху, рэзкіх разгонаў і тармажэнняў.

Пешаходам варта памятаць, што аўтамабіль нельга спыніць імгненна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?