Паўночнакарэйскія СМІ распаўсюдзілі першае афіцыйнае фота сына Кім Чэн Іра з бацькам. Мяркуецца, што менавіта Кім Чэн Ын стане пераемнікам чырвонай дынастыі. На фота: наеты малады чалавек злева.

Колькі гадоў Кім Чэн Ыну, дакладна невядома. Таксама да ўчарашняга дня не было вядома, як дакладна пішацца ягонае імя.

Назіральнікі заўважылі па фатаграфіі, што Кім Чэн Ын падобны да свайго дзеда Кім Ір Сэна, які заснаваў крывавую дынастыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?