Пракуратура Першамайскага раёна Мінска распачала справу на падставе ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры) у дачыненні да 54-гадовай загадчыцы аднаго з ясляў-сада.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, загадчыца падазраецца ў тым, што з 21 кастрычніка 2005 года па 21 сакавіка 2009 года па месцы працы, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, фіктыўна працаўладкавала на розныя пасады трох чалавек і ўчыніла крадзеж больш як 12,6 млн. рублёў, чым прычыніла ўрон бюджэту Мінгарвыканкама.

Крымінальная справа распачата на падставе матэрыялаў аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС. Мера стрымання ў дачыненні да падазронай не абіралася.

Частка 3 арт. 210 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?