Арганізатары грамадскіх слуханняў «Рэканструкцыя Каложы: за і супраць» звярнуліся да міністра культуры Паўла Латушкі з просьбай захаваць царкву XII стагоддзя ў цяперашнім выглядзе.
Зварот падпісалі старшыня гродзенскай ТБШ Таццяна Канопкіна, дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч, краязнаўца Андрэй Вашкевіч.
Тэкст звароту склалі па выніках грамадскай дыскусіі пра рэканструкцыю Каложы, якая прайшла 23 верасня ў Гродне.
Эксперты сумняюцца ў якасці арганізацыі будаўніцтва і адукаванасці праекціроўшчыкаў, слушнасці выкарыстання сучасных будаўнічых матэрыялаў і самой ідэі рэканструкцыі сцен, што калісьці абваліліся ў Нёман. Алесь Краўцэвіч гаворыць, што мы не ведаем, як выглядала Каложа ў XII стагоддзі:
«Што бы ні прыдумалі, гэта будзе фэнтэзі! І кожны адукаваны чалавек гэта будзе ведаць».
Гродзенцы прапануць як след закансерваваць старажытны помнік у сённяшнім выглядзе і ўзгадніць існуючы план





