Сельгасработы, на якія накіроўваюцца студэнты і старшакласнікі ў верасні, не адаб’юцца на якасці іх навучання. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 30 верасня намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Ён выказаў упэўненасць, што педагогі адкарэктуюць працу з улікам месяца сельгасработ. Прапушчаныя заняткі будуць пакрытыя факультатывамі, дадатковымі заняткамі, кансультацыямі і да т.п.

«Напрыклад, у мінулым навучальным годзе, калі быў аб’яўлены каранцін па грыпе і ВРВІ, школы прымянялі дыстанцыйныя ўрокі», — адзначыў намеснік міністра. Акрамя гэтага, паводле яго слоў, верасень традыцыйна з’яўляецца месяцам паўтору леташніх ведаў.

Адказваючы на пытанне аб мэтазгоднасці прыцягнення навучэнцаў да сельгасработ, Фарыно заявіў: «Дапамога ва ўборцы ўраджаю неабходная — у гэтым няма сумнення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?