Генеральная пракуратура Кыргызстана накіравала шэрагу краін міжнародныя следчыя даручэнні аб правядзенні вышуковых мерапрыемстваў і затрыманніэкс-прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева, а таксама яго сваякоў і людзей з блізкага атачэння ў рамках крымінальных спраў, якія расследуюцца. Пра гэта паведамляепрэс-служба Генпракуратуры Кыргызстана.
Следчыя даручэнні аб затрыманні Курманбека Бакіева, яго сыноў Марата і Максіма і брата Жаныбека, а таксама
«У адпаведнасці з патрабаваннямі Мінскай і Кішынёўскай канвенцый „Аб аказанні прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах“ даручэнні накіраваныя ў рамках расследавання крымінальных спраў, распачатых па фактах масавага забойства, якое мела месца 7 красавіка 2010 года на плошчы
Як паведаміў 30 верасня на
Ён таксама паведаміў, што крымінальныя справы ў дачыненні да Аскара Акаева цяпер аднаўляюцца, бо яны згарэлі падчас пажару ў генпракуратуры.
«На стадыі завяршэння таксама знаходзяцца дзясяткі крымінальных спраў у дачыненні да сваякоў і найбліжэйшага атачэння былых прэзідэнтаў», — адзначыў Бекназараў.
Ён падкрэсліў, што заканадаўства Кіргізіі прадугледжвае магчымасць вынясення завочных прыгавораў.
***
Нагадаем, скінуты прэзідэнт Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. На радзіме ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа: Бакіеў абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.
Новыя ўлады Кыргызстана двойчы звярталіся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева і двойчы атрымалі адмову. Як заявіў журналістам генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, беларускі бок не знайшоў прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева.





