Перажыўшы сваю партнёрку па фільме «У джазе толькі дзяўчаты», Мэрылін Манро, на 48 гадоў памёр вядомы галівудскі актор, Тоні Кёрціс.

Актор пакутаваў на праблемы ў лёгкіх і сэрцы і памёр у сваім лас-вегаскім доме.

Тоні Кёрціс нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў з Венгрыі.

З Керкам Дугласам у «Спартаку»:

Пачаў кар’еру ў 1949 г. і першы поспех прыйшоў да Кёрціса пасля стужак «Сын Алі-Бабы» (1952) і «Гудыні» (1953). Пасля заняпаду кар’еры ў 70-х увага публікі была звернутая на прыватнае жыццё Кёрціса. Ён быў жанаты 6 разоў — сярод ягоных сужаніц прыгажуня Джанет Лі. Ягоныя сыны, Джэймі Лі і Келі таксама зрабіліся паспяховымі акторамі. Увогуле, Кёрціс меў шэсць дзяцей. Адзін з іх, Нікалас, памёр ад перадозу ва ўзросце 23 гадоў. Сам жа Тоні таксама прынадзіўся да наркотыкаў — нават правёў месяц у 1984 г. у рэабілітацыйным цэнтры. Тоні вярнуў увагу СМІ кнігай мемуараў «Амерыканскі Прынц» (2008), у якой даў чытачам зазірнуць за кулісы, дзе бавіліся яго сябры: Джэймс Дын, Фрэнк Сінатра і вядома, Мэрылін Манро.

— Ён быў бліскучым акторам, мне будзе яго не ставаць, — кажа Роджэр Мур, які граў з Кёрцісам у тэлесерыяле «Умаўляльнікі». — Ён быў уцешны, гумарны, лёгка імправізаваў.

З Джэкам Леманам «У джазе толькі дзяўчаты»:

Што да імправізацыі: Кёрціс зрабіўся аўтарам надзвычай удалай жэсту, які потым часта эксплуатавалі фільмаробы.

У «Джазе», у вядомай сцэне на яхце, калі Мэрылін Манро цалуе Кёрціса, у Тоні паволі падымаецца нага. Гэтак было запланавана ў сцэнары? О, не! Проста сцэну беспаспяхова здымалі цэлы дзень і ў актора зацяклі ногі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?