У Беларусі 6 кастрычніка ўступіла ў сілу новая рэдакцыя закона «Аб турызме», якой адмяняецца турыстычны ваўчар.

На змену турыстычнаму ваўчару прыходзіць тыпавы дагавор аказання паслуг, з якім у выпадку неабходнасці можна будзе свабодна звярнуцца ў таварыства па абароне правоў спажыўцоў. Пры гэтым у праграме турыстычнага падарожжа можна будзе прапісаць турпаслугі, якія прадастаўляюцца, маршрут, тэрміны і інш. У адрозненне ад турыстычнага ваўчара, у тыпавы дагавор аказання паслуг па жаданню турыста або турфірмы можна будзе дабаўляць уласныя пункты.

Таксама з 6 кастрычніка ў Беларусі ўводзяцца квітанцыі на экскурсійныя паслугі. Яны будуць выдавацца ў тых выпадках, калі турфірма арганізуе аднадзённую экскурсію. Праўда, калі акрамя экскурсійных паслуг, турфірма бярэ на сябе яшчэ і арганізацыю харчавання, то тады трэба будзе заключаць дагавор аказання паслуг. Увядзенне квітанцый на экскурсійныя паслугі значна аблегчыць дакументаабарот турфірм і спросціць адносіны паміж арганізатарам экскурсіі і экскурсантам, лічаць у Мінспорту.

Новая рэдакцыя закона «Аб турызме» надае юрыдычны статус турысцка-інфармацыйным цэнтрам. Іх могуць ствараць турыстычныя арганізацыі як прыватнай, так і дзяржаўнай формы ўласнасці. Дзякуючы новаўвядзенню беларускія турысцка-інфармацыйныя цэнтры павінны з’явіцца ў кожным раёне краіны, а таксама ў многіх замежных краінах.

Таксама ў новай рэдакцыі ўдакладнены многія паняцці, якія датычацца сферы турызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?