Нападаючы Раман Васілюк падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск». Гуляць за новы клуб ён зможа з наступнага сезону. Пагадненне разлічанае на год.

Васілюк, адзін з найлепшых бамбардзіраў у гісторыі беларускага футбола, нядаўна быў адлічаны з брэсцкага «Дынама».

Футбаліст праславіўся, выступаючы за зборную Беларусі, калі забіў 4 галы ў вароты зборнай Польшчы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?