Адпаведны ўказ №531 падпісаў 13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Сход склікаецца ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.

На абмеркаванне чацвёртага Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006—2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011—2015 гады.

Указам вызначана колькасць удзельнікаў сходу ў 2,5 тыс. чалавек, найважнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.

Нагадаем, згодна з распараджэннем кіраўніка дзяржавы аргкамітэт чацвёртага Усебеларускага народнага сходу ўзначальваюць

прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

Распрацоўкай праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады займаецца міжведамасная рабочая група. Яе сустаршынямі прызначаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Леанід Анфімаў і віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў.

Першы Усебеларускі народны сход прайшоў 19—20 кастрычніка 1996 года, за месяц да канстытуцыйнага рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі. Другі — 18 мая 2001 года, за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў, трэці — 2—3 сакавіка 2006 года, за два тыдні да выбараў кіраўніка дзяржавы.

Цяперашнія выбары прэзідэнта прызначаны на 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?