Мінчане выйгралі другі матч пасля зацяжной серыі з пяці паразаў запар. 13 кастрычніка падапечныя Марэка Сікоры на «Мінск-Арэне» выйгралі ў асноўны час у «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) з лікам 4:3 (0:0, 2:2, 2:1).

Шайбы: 0:1 — Шасцін (Нікіценка, 21.47). 0:2 — Элісан (Лінгле, Веске, 24.00). 1:2 — Міхалёў (Плат, 29.53). 2:2 — Спірыдонаў (Штумпел, Глазачаў, 35.25). 3:2 — Глазачаў (Касцючонак, Спірыдонаў, 44.29), 3:3 — Веске (Лінгле, Элісан, 53.53). Стась (56.06).

Дынамаўцы здолелі адыграцца пасля 0:2 у пачатку 2-га перыяда.

Такім чынам беларускі клуб атрымаў другую перамогу запар, выйгрышная серыя прыйшла на змену серыі з пяці паразаў запар. Нагадаем, што 11 кастрычніка адмоўны выступ быў спынены на «Мінск-Арэне» перамогай па булітах над «Атлантам» — 2:1.

Зазначым таксама, што ў новым сезоне ў КХЛ «Дынама» стартавала хатняй паразай менавіта ад «Тарпеда» (1:3).

15 кастрычніка «Дынама» прымае «Северсталь» — лідэра нашага дывізіёна Тарасава. Пачатак а 19-й
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?