Сёння ў Ціраспалі БАТЭ правядзе чарговы матч групавога этапу Лігі Еўропы. Яго супернік — чэмпіён Малдовы клуб «Шэрыф».

Барысаўчане прыляцелі ў Прыднястроўе яшчэ ўчора. Была праведзена трэніроўка, а Віктар Ганчарэнка правёў прэс‑канферэнцыю.

І беларусы, і малдаване маюць намер гуляць на перамогу. Таму матч чакаецца цікавым.

Турнірнае становішча ў табліцы пасля двух тураў: БАТЭ — 4 пункты, «Шэрыф», АЗ — па 3, «Дынама» (Кіеў) — 1.

Прамую трансляцыю пакажа тэлеканал «Лад». Пачатак а 22:00.

Прапануем чытачам прадказаць вынік сустрэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?