Менавіта ў такую сітуацыю трапіў бабруйскі журналіст Дзмітрый Растаеў, які працаваў у «Вячэрнім Бабруйску» і супрацоўнічае з мінскай «Белгазетай».

 Д.Растаеў.

Д.Растаеў.

20 кастрычніка кіраўніцтва «Вечернего Бобруйска» прапанавала журналісту напісаць заяву на адпачынак. Аб гэтым Дзмітрый Растаеў напісаў у сваім блогу , дадаўшы, што такая нечаканая просьба стала вынікам выкліку заснавальніка газеты Валянціна Сысоя ў Бабруйскі гарвыканкам на гутарку з адказным за ідэалогію чыноўнікам Міхаілам Кавалевічам. Той паказаў заснавальніку падборку раздруковак з ЖЖ і «Белгазеты» і заявіў: «Альбо Растаеў перастае друкавацца дзе-кольвек, акрамя як у вас, альбо самі разумееце…».

Пасля гэтага кіраўніцтва «Вечернего Бобруйска» і было вымушана «папрасіць» Растаева пайсці ў бестэрміновы адпачынак, бо ён ад спынення супрацоўніцтва з мінскім выданнем адмовіўся.

«Гэта не віна рэдактара газеты, і не віна яе заснавальніка. Яны паднявольныя людзі.
З імі подла паступілі чыноўнікі, выклікаўшы не мяне асабіста, а маё начальства, прымусіўшы іх аказаць ціск на мяне. Кіраўніцтва «Вячэрняга Бабруйску» я ведаю вельмі даўно — з пачатку 90-ых. Мы разам пачыналі, гэта мае сябры,« — распавёў у гутарцы з «НН» сам журналіст.

Заснавальнік «Вечернего Бобруйска», Валянцін Сысой, прызнае факт уціску з боку гарадскіх уладаў.

«Так, маімі рукамі хацелі націснуць на яго. Але мы не маем выбару — у нас на рахунку ў гэтым годзе ўжо ёсць адно папярэджанне Мінінфармацыі, нашы журналісты акрэдытаваныя пры гарвыканкаме», —
зазначыў В.Сысой у размове з прэс-службай Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пакуль Дзмітрый Растаеў спадзяецца на тое, што яго адпачынак скончыцца пасля прэзідэнцкіх выбараў, але спыняць публікацыю вострых матэрыялаў з крытыкай чыноўнікаў не збіраецца. «Нельга сказаць, што мяне спецыяльна перад выбарамі вырашылі прымусіць замаўчаць. Усё даўно накоплівалася. Але я яшчэ маю дастаткова матэрыялаў, якія не спадабаюцца нашым уладам і буду іх публікаваць далей», — гаворыць журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?