Японскі канцэрн Toyota Motor Corp. абвясціў аб чарговым адкліканні 1,5 млн аўтамабіляў па ўсім свеце.
Спецыялісты кампаніі выявілі дэфекты бензапомпы і тармазных цыліндраў у 11 мадэляў. Па іх словах, непаладку неабходна ліквідаваць, бо з часам яна будзе ўплываць на тармазныя характарыстыкі.
Акцыя закране аўтамабілі, выпушчаныя ад мая 2002 года да сакавіка 2006 года:
Toyota Avalon, Crown, Highlander, а таксама Lexus GS 300, IS 250 і IS 350— 740 тыс. машын у ЗША і 600 тыс. у Японіі. 50 тыс. аўто будзе адклікана ў Еўропе, 60 тыс. — у Кітаі, 30 тыс. — у Аўстраліі і 50 тыс. — у некалькіх азіяцкіх краінах.
За апошні год карпарацыя Toyota адклікала





