Тэлеканал Euronews у 2011 годзе пачне трансляцыю інфармацыйных праграмаў на ўкраінскай мове. Вяшчанне будзе штодня па 12 гадзінаў.

Падрыхтоўкай нацыянальных і перакладам міжнародных навінаў будуць займацца дзве рэдакцыі — у Кіеве і ў французскім Ліёне.

Тэлеканал Euronews ажыццяўляе вяшчанне на дзевяці мовах, у тым ліку на англійскай, французскай, рускай, нямецкай і арабскай, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?