Прычынай крушэння невялікага самалёта, які разбіўся 25 жніўня ў Конга, стаў невялікі кракадзіл, які апынуўся на борце, піша The Sun са спасылкай на словы адзінага выжылага ў аварыі пасажыра.

Ён расказаў, што маленькі кракадзіл быў схаваны сярод багажу ў агульным салоне самалёта: верагодна, адзін з пасажыраў хацеў употай перавезці яго для далейшага продажу.

Жывёла здолела выбрацца з сумкі, пасля чаго ў салоне самалёта пачалася паніка:
пасажыры кінуліся да кабіны пілота, што выклікала ў лёгкага самалёта нахіл і прывяло да падзення.

Тады загінула 20 чалавек, уключаючы ўладальніка авіякампаніі Filair, якой належаў дадзены самалёт.

Як адзначае выданне, сам кракадзіл пры падзенні не пацярпеў, аднак пасля ён быў забіты ратавальнікамі, якія прыбылі на месца крушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0